Прывакзальная плошча запоўненая міліцыяй
За гадзіну да пачатку другога этапу акцыі маўклівага пратэсту на Прывакзальнай плошчы ў Мінску назіраецца вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі.
Тут знаходзяцца байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, міліцыянты ў форме і ў грамадзянскай вопратцы, паведамляе БелаПАН. На плошчы прыпаркавана некалькі міліцэйскіх аўтобусаў.