Пуцін атрымаў ліст ад сваякоў палітвязняў
Прэм'ер-міністру Расіі перадалі ліст сваякоў фігурантаў крымінальнай справы аб "масавых беспарадках".
Як паведаміў БелаПАН дарадца амбасады Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, ліст перадалі 15 сакавіка падчас візіту Пуціна ў Мінск.
Нагадаем, 14 сакавіка сябры ініцыятывы "Вызваленне" перадалі ў расійскую амбасаду ліст для расійскага прэм'ера, у якім заклікалі яго "зрабіць рэальныя крокі, каб паспрыяць вызваленню беларускіх вязняў сумлення".