Пуцін: За кароткі час Расія дала Беларусі каля 5 млрд долараў
Пра гэта паведаміў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у рэзідэнцыі "Заслаўе".
Па словах Пуціна, якія перадае БелаПАН, гэтая фінансавая дапамога паступала па розных каналах. На думку расійскага прэзідэнта, беларускае кіраўніцтва прымае няпростыя, але абсалютна правільныя рашэнні ў эканамічнай сферы.
Расійскі кіраўнік нагадаў, што не апошнюю ролю ў вырашэнні беларускіх праблемаў адыгралі зніжкі на расійскі газ. Ён падкрэсліў, што ў 2011 годзе Беларусь плаціла за газ каля 280 долараў ЗША за тысячу кубаметраў, а сёлета — 165,5 долара.
Беларусі нарэшце дадуць трэці транш крэдыту ЕўрАзЭС
Пуцін спазніўся ў Мінск амаль на тры гадзіны
Фота — news.daylife.com