Рабочы шклозаводу "Нёман" праз суд дамогся аднаўлення на працы

Па словах Кашко, на працу ў святочны дзень ён не павінен быў выходзіць, бо гэта не прапісана ў яго кантракце.  У выніку судовага разбіральніцтва суд Лідскага раёна прызнаў парушэнне заканадаўства з боку шклозаводу "Нёман". Акрамя таго, што Кашко аднавілі на працы, прадпрыемства павінна выплаціць рабочаму сярэдні заробак за час змушанага прагулу ў памеры 1 224 020 рублёў. Таксама з прадпрыемства спагоняць маральную кампенсацыю на суму 200 000 рублёў.

Юрыдычную дапамогу Івану Кашко ў гэтай справе аказаў Беларускі незалежны прафсаюз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі