Раманчук не лічыць выказванне недаверу нагодай для выхаду з АГП

Як заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё сябра АГП Віктар Карніенка, гэтае рашэнне чаканае. Пасля славутай заявы Раманчука зранку 20 снежня па БТ ён "вычарпаў сябе як палітык". Цяпер зразумела, што, будучы добрым экспертам і аналітыкам, Яраслаў "узяўся не за сваю справу", пагадзіўшыся вылучацца кандыдатам у прэзідэнты.

Выказванне недаверу не азначае аўтаматычнага выключэння Раманчука з АГП. Аднак, як мяркуе Карніенка, Яраслаў сам прыме такое рашэнне і напіша заяву аб сыходзе.

Зрэшты, сам Раманчук рабіць гэтага пакуль не збіраецца. У эфіры Еўрарадыё ён ацаніў галасаванне нацкамітэта сваёй партыі як "эмацыйнае" і заявіў, што працягне сваю працу ў АГП. Адзінае, што ён дапускае пасля выказвання недаверу, — пакінуць пасаду намстаршыні партыі.

Фота: www.svobodanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі