Расія заклікае Беларусь захоўваць правы чалавека, але не пагражае санкцыямі

Заява прагучала ў Маскве пасля візіту расійскага дыпламата ў Мінск. Сёння ў Беларусі Лаўроў удзельнічаў у паседжанні Савета міністраў замежных справаў краін АДКБ. 


Лаўроў адзначыў, што Расія не да канца салідарызавалася з Еўрасаюзам у "беларускім пытанні". У адрозненне ад ЕС Расія не ўводзіць ніякіх санкцый і не пагражае новымі, перадае РІА "Новости"


Па словах чыноўніка, Расія не заклікае Беларусь ні да чаго такога, чаго б яна сама перад сабой не ставіла ў якасці задачы — захаванне міжнародных абавязанняў, уключаючы забеспячэнне правоў чалавека і асноўных свабодаў. 


Расійскі міністр адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка, з якім ён сёння сустракаўся, лічыць бесперспектыўнымі спробы Захаду пасварыць Мінск з Масквой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі