Распусныя танцы пад трапічны бас

111013 Tropical Bass.mp3

На сорак трэці дзень восені, калі ва ўсіх нармальных людзей ужо пачынаецца дэпрэсуха, мы запрашаем павесяліцца і пазнаёміцца са свежымі рытмамі. Ніякага драм-н-бэйсу, дыска, ці, божа ратуй, дабстэпу. Давайце патанчым, нарэшце, пад ТРАПІЧНЫ БАС!

“Ёсць такая тэндэнцыя зараз у электроннай музыцы – міксаваць яе з этна. Гэта існуе ў Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, і нават у Беларусі – такой справай зараз займаецца Руся. Мы вырашылі пазнаёміць нашу моладзь з такім напрамкам”, – кажа Інга з 34mag, якая і прыдумала ідэю такой “дзвіжухі”.

Руся выступаць яшчэ не будзе, бо толькі пачала ствараць у гэтым стылі. А вось два маладыя беларускія дыджэі з ЕГУ адмыслова прыедуць у Мінск, каб заразіць усіх сваёй новай любоўю.

“Такое мала дзе яшчэ можна сустрэць. Вельмі цікавыя рытмічныя малюнкі – “нэйціў”, якія пакаленнямі збіраліся ў розных народаў”, – расказвае пра гета-фанк, мумбасоўл і кумбію дыджэй Stereobeaver

“У мяне акцэнт будзе на бэйлі-фанку – гэта бразільская музыка. Таксама вы пачуеце выдатны рэмікс на ламбаду, – кажа дыджэй Korney і апісвае атмасферу, якая звычайна пануе пад бэйлі-фанк: – гэта танцы, сэкс, весялосць, драйв, гук затвора пісталета і жывая перкусія з гарачымі лаціна-амерыканскімі рытмамі”.

Жывая перкусія, дарэчы, будзе: “Мы запрасілі перкусіяніста, які будзе граць разам з дыджэямі на тамтаме”, – кажа Інга.

А танцы – гэта ад вас залежыць. Танцавальныя нумары мы не прадугледжвалі, бо месца ў “Малацэ” замала, але вы вольныя прыйсці і паказаць клас самі. Тым больш, будзе падрыхтаванае адмысловае відэа з арыгінальнымі бэйлі і кудуру-“па”.

Да сустрэчы ў 20:00! На распусных танцах пад трапічны бас.

Пазнаёміцца бліжэй з трапічным басам можна тут.

Сустрэча ў Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі