Разведка ЗША прарочыць Беларусі сёлета новы крызіс
Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе дырэктара нацыянальнай разведкі ЗША Джэймса Клэпера.
Даклад, прысвечаны сучасным пагрозам, кіраўнік разведкі прадставіў у аўторак у адпаведным сенацкім камітэце.
У дакладзе Клэпера, як перадае РІА "Новости", гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка перажыў крызіс, які стаў найбольш моцнай пагрозай яго ўладзе з 1994 года. Фінансавая дапамога з боку Расіі нівеліравала большасць негатыўных наступстваў гэтага крызісу, а таксама прывяла да паступовага згасання апазіцыйнага руху.
"Разам з тым, эканамічная сітуацыя ў Беларусі застаецца хісткай, і адмова Лукашэнкі ад структурных рэформаў стварае верагоднасць таго, што краіна ўступіць у новы эканамічны крызіс у 2013 годзе", — адзначаецца ў дакуменце.
Фота — mail.ru