“Рэвалюцыянеры” зноў ірвуцца на Кастрычніцкую

Такая інфармацыя з’явілася ў суполцы Вконтакте “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Для вырашэння пытання з наступнай акцыяй была праведзеная апытанка.

37% апытаных выказаліся менавіта за Кастрычніцкую — гэта найлепшы вынік. Следам стаіць варыянт прагулак па праспекце Незалежнасці (19%), Прывакзальная плошча (9%), Нацыянальная бібліятэка, гарадскія паркі (па 6%).


Дарэчы, менавіта з Кастрычніцкай плошчы і пачыналіся маўклівыя пратэсты, але, пасля таго як улада стала ўжываць сілу, арганізатары сталі шукаць іншыя варыянты. Людзі збіраліся на Прывакзальнай плошчы, на цэнтральных пунктах раёна, гулялі па праспекце. Аднак найбольш масавай па-ранейшаму застаецца акцыя 22 чэрвеня на Кастрычніцкай.

У рэгіёнах акцыі таксама пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў. Мінулым разам арганізатары шукалі іншыя пляцоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі