Рымашэўскі: "Выбары" ўжо зараз не з'яўляюцца свабоднымі і дэмакратычнымі"
На думку сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у Беларусі па-ранейшаму няма ўмоваў для шчырай перадвыбарнай барацьбы.
На думку палітыка, ужо сёння зразумела, што палітвязні на свабоду не выйдуць, а актывістаў апазіцыі ў выбарчыя камісіі не ўключаць.
Віталь Рымашэўскі: “Мусіць быць супольная заява аб непрызнанні гэтых выбараў ужо сёння. Таму, што ні адна з умоў дэмакратычных сіл не выкананая, ужо вядома, што выбары пройдуць пры адсутнасці права на свабоду сумлення, права на свабоду сродкаў масавай інфармацыі, свабоду палітычных партый і грамадскіх арганізацый”.
Сказаць ужо сёння, што парламенцкія выбары — несумленныя і недэмакратычныя, а таксама не прызнаваць іх Рымашэўскі прапануе не Захаду, а найперш беларускаму народу.
Нагадаем, 18 чэрвеня на нарадзе Аляксандр Лукашэнка прызначыў дату выбараў — 23 верасня.