Саннікава адпраўляюць у калонію з кепскай рэпутацыяй

Дату пераводу сваякі палітвязня не ведаюць. Пра гэта Еўрарадыё распавёў цесць Саннікава Уладзімір Халіп.


Цяпер сваякі Саннікава збіраюць дзе магчыма інфармацыю пра Наваполацкую калонію. Па словах Уладзіміра Халіпа, у гэтую калонію не накіроўваюць ні былых чыноўнікаў, ні былых міліцыянтаў. 


Халіп: “Вядома толькі, што гэтая калонія карыстаецца кепскай рэпутацыяй, там сядзяць пераважна крымінальнікі сапраўдныя. І вось туды накіроўваюць Саннікава. Гэта ўсё зразумела – асабістая помста. Лукашэнка не можа дараваць той страх, які перажыў у ноч з 19 на 20 снежня, нікому не даруе”.


Сыну палітвязня Данілу Саннікаву кажуць, што бацька ў камандзіроўцы. Але хлопчык сам здагадваецца. Як толькі кадэбісты прывялі дадому яго маці, Ірыну Халіп, Данік сказаў, што, відаць, што і бацьку дадому прывядуць такія ж дзядзькі.  

 
Нагадаем, што ў наваполацкай калоніі знаходзіцца Мікіта Ліхавід. Хлопец ужо двойчы трапляў у карцэр. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі