Саннікаву і Статкевічу прашэнне пра памілаванне напісаць не прапанавалі
Пра гэта паведамілі блізкія сваякі экс-кандыдатаў у прэзідэнты.
Як паведаміла агенцтву БелаПАН жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп, сёння ў падітвязня быў адвакат, ні пра што падобнае Саннікаў не гаварыў. Таму яна спадзяецца, што доўгатэрміновае спатканне з мужам 7—9 верасня адбудзецца.
Ніхто не прапанаваў напісаць прашэнне пра памілаванне і Мікалаю Статкевічу. пра гэта распавяла яго жонка Марына Адамовіч.
Нагадаем, сёння стала вядома, што палітвязню Дзмітрыю Усу прапанавалі напісаць прашэнне пра памілаванне. Калі ён адмовіўся гэта зрабіць, адміністрацыя калоніі скараціла яго доўгатэрміновае спатканне з жонкай Яўгеніяй з трох дзён да аднаго.