Савет ЕС прыняў новыя санкцыі супраць Беларусі

Пра гэта паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на еўрапейскую крыніцу.


Савет ЕС унёс у "чорны спіс" для Беларусі 13 новых прозвішчаў, пераважна прадстаўнікоў судовых органаў гэтай краіны. Такім чынам, у гэтым спісе зараз амаль 190 беларускіх чыноўнікаў.


Усім ім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. А іх банкаўскія рахункі павінны быць замарожаныя, калі толькі іх выявяць у еўрапейскіх банках. Новыя санкцыі павінны набыць моц у аўторак, пасля іх публікацыі ў афіцыйным бюлетэні ЕС.


Ці прынятыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, агенцтва не паведамляе. Раней паведамлялася, што ЕС вывучае магчымыя санкцыі супраць такіх прадпрыемстваў, як дзяржканцэрн "Белнафтахім", група кампаній "Трайпл", кампанія "Белтэхэкспарт" і "Беларуськалій".

Фота: 123er.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі