Савет па правах чалавека ААН зладзіць дэбаты па Беларусі

Для дэбатаў Amnesty International падрыхтавала адмысловую справаздачу.

У дакуменце сказана, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Краіну заклікаюць прывесці заканадаўства  аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Сярод іншых патрабаванняў — вызваліць усіх асоб, асуджаных за ўдзел у мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, забяспечыць, каб незалежныя арганізацыі маглі ажыццяўляць сваю законную дзейнасць. Таксама аўтарытэтная міжнародная арганізацыя заклікае беларускія ўлады скасаваць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які забараняе дзейнасць незарэгістраваных арганізацый і неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі