Седрык Бікслер-Завала: Я больш не ўдзельнік Mars Volta

Пасля чаго, напэўна, можна канстатаваць распад каманды. На днях вакаліст Сэдрык Бікслер-Завала пакінуў у сваім Твітары некалькі красамоўных запісаў, у якіх дзякуе фэнам і сярод прычын свайго сыходу называе тое, што яго калега Амар Радрыгес-Лопез адмовіўся ладзіць канцэртнае турнэ ў падтрымку апошняга альбома альбома “Noctourniquet”:
 

Дзякуй усім прыхільнікам Volta, вы заслугоўвалі большага(...) Я спрабаваў з усіх сіл, каб усё захаваць. Але замест гэтага што ўсе мы атрымалі Bosnian Rainbows. Я больш не магу сядзець тут і прыкідвацца. Я больш не з'яўляюся ўдзельнікам Mars Volta. Я, шчыра удзячны ўсім вам за тое, што куплялі нашы запісы і падыходзілі да нашы шоў. Грац для вас было афігенна крута. У нас нічога не атрымалася б без вас. Я марыў вярнуць Джона Тэадора і Айкі Оуэнса, але на жаль, усё скончана. Дзякуй мільён разоў, што вам было не пляваць на наш гурт”.


Нагадаем, гурт The Mars Volta быў створаны Амарам Радрыгесам-Лопесам і Сэдрыкам Бикслерам-Завалам ў 2001-м годзе. За час існавання каманда выпусціла шэсць студыйных дыскаў. Апошні студыйнік “Noctourniquet” выйшаў вясной 2012-га, а неўзабаве пасля чаго музыкі сышлі ў творчы адпачынак. Апошнім часам Амар Радрыгес гастралюе са сваім новым праектам Bosnian Rainbows.

Фота: boudist.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі