Джон Фрусчантэ і Амар Радрыгес-Лопес стварылі новы гурт Kimono Kult

Былы гітарыст Red Hot Chili Peppers Джон Фрусчантэ і былы ўдзельнік гурта The Mars Volta Амар Радрыгес-Лопес аб'ядналіся ў новым супергурце пад назвай Kimono Kult. Пра гэта паведамляе сайт амерыканскага лэйбла Neurotic Yell Records.

Акрамя Фрусчантэ і Лопеса, у гурт увайшлі жонка Фрусчантэ мульціінструменталистка і вакалістка Ніколь Тэрлі, вакалістка новага гурта Амара Радрыгеса Bosnian Rainbows Тэры Гендэр Бэндэр, гітарыст і клавішнік Дантэ Уайт-Аліяна і басістка Лаена Джэроніма.

Паводле інфармацыі лэйбла, ужо гэтай вясной Kimono Kult выпусцяць дэбютны ЕР пад назвай "Hiding in the Light". Інтэрнэт-рэліз запланаваны на 4 сакавіка. Міньён будзе складацца з чатырох песень, мяркуючы па назвах, на іспанскай мове: "Todo Menos El Dolor", "Las Esposas", "La Vida Es Una Caja Hermosa", "La Cancion De Alejandra". Аўтарам тэкстаў для песень стала Тэры Гендэр Бэндэр.

Папярэдне замовіць ЕР можна на сайце лэйбла

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі