Былы фронтмэн The Mars Volta стварыў новы гурт і анансаваў альбом

Спачатку нязменны вакаліст The Mars Volta Сэдрык Бікслер-Завала (Cedric Bixler Zavala) афіцыйна заявіў пра стварэнне новага гурта пад назвай Zavalaz. А пасля другі яго гурт Anywhere — сумесны з басістам адноўленых The Stooges Майкам Уотам (Mike Watt) анансаваў выхад альбома.

Пасля таго, амерыканская каманда The Mars Volta спынілі існаванне, адзін з двух яе асноўных удзельнікаў Сэдрык Бикслер-Завала абвясціў пра стварэнне новага гурта Zavalaz. У межах гэтага праекта музыка выступае ў якасці гітарыста і вакаліста разам з гітарыстам Дэнам Элькінам (Dan Elkin), бубначом Грэгам Рогоувам (Greg Rogove) з Megapuss і басістам Mars Volta Хуанам Альдэрэтэ дэ ла Пенья (Juan Alderete de la Peña). Рэпертуар Zavalaz Бікслер-Завала у інтэрв’ю выданню Spin ахарактарызаваў як “песні, якія ён пісаў для сваёй жонкі на каленцы ў нядзельную раніцу”. Цяпер гурт актыўна гастралюе па ЗША, а пра магчымыя рэлізы звестак пакуль няма.

Нядаўна другі праект Седрыка Бікслера-Завалы Anywhere, сумесны з Майкам Уотам абвясціў пра хуткі выхад дэбютнага альбома і прадставіў яго трэк-ліст і вокладку. Па інфармацыі ATP Recordings, рэліза варта чакаць сёлета ўжо 24 ліпеня.

Трэк-ліст будучай пласцінкі:

1. Pyramid Mirrors

2. Rosa Rugosa

3. Khamsin

4. Dead Golden West

5. Anywhere

6. Shaman Mantra

7. Infrared Moses


 

Нагадаем, The Mars Volta спынілі існаванне на пачатку 2013 года. Гітарыст гурта Амар Радрыгес-Лопес (Omar Rodríguez-López) паглыбіўся ў працу са сваім новым праектам Bosnian Rainbows і адмовіўся ладзіць канцэртнае турнэ ў падтрымку апошняга альбома альбома “Noctourniquet”. Пасля чаго Бікслер-Завала напісаў у сваім блогу ў Твітары, што мяркуе, “што прыхільнікі Volta, заслугоўваюць большага”, таму ён пакідае каманду.

Гурт The Mars Volta быў створаны Амарам Радрыгесам-Лопесам і Сэдрыкам Бікслерам-Завалам ў 2001-м годзе. За час існавання каманда выпусціла шэсць студыйных дыскаў. Апошні студыйнік “Noctourniquet” выйшаў вясной 2012-га, а неўзабаве пасля чаго музыкі сышлі ў творчы адпачынак. Апошнім часам Амар Радрыгес гастралюе са сваім новым праектам Bosnian Rainbows.

Фота: verbicidemagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі