Сёння абвесцяць фіналістаў літаратурнай прэміі імя Гедройца
Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе беларускага ПЭН-Цэнтру.
Нагадаем, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах. Яе заснавальнікамі з'яўляюцца амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Сомбелбанк.
Пакуль кандыдатаў 12, а сярод іх — Лявон Вольскі, Артур Клінаў, Аляксандр Лукашук, Віктар Марціновіч, Андрэй Федарэнка, Макс Шчур ды іншыя. Сёння іх застанецца шэсць.
Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка.