Сёння адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Уладзіміра Някляева
Пачатак а 10-ай у Мінскім гарадскім судзе.
Някляеў не першы з экс-кандыдатаў у прэзідэнты, чыя скарга паступіла на разгляд. Раней той жа Мінгарсуд разглядаў касацыі Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Аднак усе прыгаворы былі пакінутыя без зменаў. Гэтаксама як і прыгаворы шараговым удзельнікам мітынга ля Дома ўрада, які адбыўся вечарам 19 снежня 2010 года.
Нагадаем, што ў адрозненне ад Саннікава, Статкевіча і Уса, Уладзімір Някляеў атрымаў 2 гады калоніі з адтэрміноўкай. Ён знаходзіцца на волі.