Сёння вырашыцца лёс слонімскага “Камунальніка”
Пытанне пра далейшае існаванне футбольнага клуба разгледзіць мясцовы райвыканкам.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама Генадзь Лявонаў.
Нагадаем, слонімскі футбольны клуб, які выступае ў 2-й лізе чэмпіянату Беларусі (а раней гуляў і ў эліце беларускага футбола), праз цяжкае фінансавае становішча можа быць ліквідаваны. З "Камунальніка" ўжо сышлі 10 футбалістаў, а таксама трэнеры Леанід Савіцкі і Васіль Кушнір. У Слоніме існуе яшчэ адзін клуб — "Белтрансгаз", які таксама гуляе ў другой лізе і спадзяецца на фінансавую падтрымку "Газпрама".