Шаркоў: "Акцыя пайшла непасрэдна ад жадання людзей"

Еўрарадыё: Як вы ацэньваеце вынікі ўчорашняй акцыі? Ці ліцыце, што чарговая акцыя “Стоп-бензін” прайшла паспяхова?

Арцём Шаркоў: “Вядома. Задачай удзельнікаў акцыі было прыцягненне ўвагі да існуючай праблемы шляхам стварэння перашкодаў ў горадзе – гэта заторы. І справа ў тым, што працу саміх удзельнікаў акцыі і людзей, якія хацелі на яе выехаць і выехалі, зрабілі супрацоўнікі ДАІ. Увесь цэнтр горада яны перакрылі самі! Такім чынам, увагу да падаражэння бензіна ўдзельнікі акцыі прыцягнулі, праблема трымаецца на кантролі і яна разглядаецца”.

Еўрарадыё: У сталіцы акцыя была заўважаная СМІ, а што адбывалася ў рэгіёнах, ці аўтааматары з іншых гарадоў падтрымалі акцыю?

Арцём Шаркоў: “Зараз летні перыяд і адпускны сезон, таму мала людзей знаходзіцца ў гарадах на сённяшні час. Нават учора ў Заслаўі было шмат людзей, але не так шмат машынаў было ў горадзе. Людзі намагаюцца з’язджаць з гарадоў. Таму і падтрымка была невялікая. Да таго ж, гэтае падвышэнне на 3% не з’яўляецца крытычным для спажыўца... Але яно з’яўляецца ў любым выпадку вельмі важным, бо адбіваецца не толькі на паліве, але і на іншых катэгорыях тавараў. І з гэтай нагоды людзі і вырашылі выказаць сваё незадаволенне”.

Еўрарадыё: Учора супрацоўнікі ДАІ паказалі, што могуць вельмі эфектыўна змяніць планы правядзення акцыі “Стоп-бензін” у Мінску, перакрыўшы часткова праспект. Ці вы разважаеце над зменамі фармату акцыі?

Арцём Шаркоў: “Акцыя – гэта той механізм, з дапамогай якога звяртаецца ўвага на прабелму. Гэта сітуацыя знаходзіцца пад пільным кантролем і ўрада, і адміністрацыі кіраўніка краіны. Таму зараз патрэбна і важна весці бюракратычную працу, дзеля зніжэння кошту канкрэтнага канечнага прадукту”.

Еўрарадыё: Праглядаючы фотаздымкі з учорашняй акцыі ў Мінску, можна заўважыць дастаткова дарагія аўтамабілі. Праўда, на іх няма “апазнавальных знакаў”, якія б сведчылі, што яны прымалі ўдзел у акцыі. На вашую думку, яны свядома выехалі на гэтую акцыю ці выпадкова патрапілі?

Арцём Шаркоў: “Калі чалавек зарабляе грошы, ён умее іх лічыць.  Чалавек, у якога добрая машына з аб’ёмам рухавіка больш за 3 літры, яна і паліва ўжывае больш. Таму для гэтага чалавека падвышэнне коштаў з'яўляецца большай праблемай”.

Еўрарадыё: Якую ролю вы прымаеце ў гэтых акцыях, з’явілася у інтэрнэт-СМІ вашая інтэрв’ю, у якім вы кажаце што не з’яўляецеся арганізатарам гэтай акцыі, ці гэта так?

Арцём Шаркоў: “Аўтааматары пачалі адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра падвышэнне коштаў выказавацца за неабходнасць правядзення акцыі. Таму гэтая акцыя пайшла непасрэдна ад жадання людзей. І адзінае, што маглі зрабіць мы - даць нейкія парады, каб пазбегнуць крытычных сітуацый, затораў, канфліктаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі