Шпілеўскі: Грошы, укладзеныя ў беларускія клубы, сыходзяць у бездань

Але больш за ўсё ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся бюджэт салігорскага “Шахцёра” — з 4 да 5,5 мільёнаў долараў. Вядучы тэлеперадачы “Час футбола” Мікалай Хадасевіч лічыць, што ў гэтым сезоне гарнякі могуць пазмагацца за чэмпіёнства з барысаўчанамі. І дадае, што ў футбол гуляюць не грошы, а людзі.

Мікалай Хадасевіч: “Хаця многія нашы спецыялісты кажуць, што для таго, каб стварыць канкурэнцыю БАТЭ, трэба валодаць такім жа бюджэтам. З аднаго боку, так. Але думаю, што сваёй працай той жа Алег Кубараў з “Гомеля” паказвае, што можна змагацца з чэмпіёнам, саступаючы па бюджэце ў 2 разы. Але яшчэ патрэбны час, каб прагрэсаваць”.

Эксперт кажа, што ў Беларусі адсутнічаюць асноўныя інструменты заробку, якімі карыстаюцца еўрапейскія клубы.

Мікалай Хадасевіч: “У нас не прадаецца атрыбутыка, вельмі нізкі рэкламны рынак, не ходзяць масава на футбол, каб можна было мець нешта з квіткоў. Мне здаецца, трэба перагледзець стаўленне да таго, як трацяцца грошы, якія кожны год выдзяляюцца. У першую чаргу, яны мусяць ісці не на заробкі, а на будоўлю інфраструктуры, развіццё дзіцячых спартовых школ. І надаваць увагу прыцягненню людзей, якія цікавяцца футболам”.

Бабруйская “Белшына” мае адзін з самых сціплых бюджэтаў — паўтара мільёна долараў. Летась бюджэт каманды складаў яшчэ менш — 1,1 мільёна долараў, але каманда заняла 5-е месца. Пры гэтым генеральны дырэктар клуба Генадзь Варакса лічыць, што ў футбол усё ж такі гуляюць грошы.

Генадзь Варакса: “Гэта невялікі бюджэт. Калі б у нас у мінулым годзе быў памацней бюджэт, не сумняюся, што мы былі б чацвёртымі і нават трэцімі маглі быць. У любым відзе спорта грошы граюць ролю. Іх заўсёды не хапае”.

У лістападзе 2011 года выйшаў указ прэзідэнта “Аб аказанні дапамогі арганізацыям фізічнай культуры і спорту”. Згодна з ім, спартыўныя каманды атрымалі магчымасць займацца прадпрымальніцтвам і пазбавіліся падаткаў на продаж рэкламы. “Белшына” пачала займацца камерцыяй яшчэ ў мінулым годзе. Але Генадзь Варакса кажа, што не ўсё так проста.

Генадзь Варакса: “У нас клуб не можа зарабляць выключна камерцыйнай дзейнасцю. У нас няма для гэтага ўмоваў. Бо мы не можам быць пасрэднікамі. Можа гэта і правільна, урад вырашае, 2 месяцы таму прэзідэнт праводзіў нараду і сказаў, што трэба выкарыстоўваць як мага менш пасрэднікаў”.

Футбольны агент Мікалай Шпілеўскі кажа, што паміж бюджэтамі беларускіх клубаў і еўрапейскіх — прорва. З аднаго боку, клубы мусяць зарабляць, але ў беларускі футбол інвестары не спяшаюцца.

Мікалай Шпілеўскі: “Не кожны спонсар вырашыцца на сур’ёзныя ўкладванні ў беларускія клубы. Бо, як правілы, гэтыя грошы будуць сыходзіць у бездань. Напрыклад, многія каманды Бундэслігі маюць вялікіх спонсараў і даціруюцца грашыма вялікіх канцэрнаў. У Беларусі такіх канцэрнаў адзін, два і ўсё. І ці ёсць такія ўвогуле?”

Але самае сумнае, што разам з замежнымі інвестарамі на беларускія стадыёны не спяшаюцца і мясцовыя гледачы. Якія б маглі падтрымаць свае ўлюбёныя каманды.

Мікалай Шпілеўскі: “Калі паглядзець наведвальнасць у Германіі, то ў свеце няма ніводнай краіны, якая за гэта жыве. Скажам, “Барусія” (Дортмунд) — каманда, у якой сярэдняя наведвальнасць 80 тысяч гледачоў. Можаце палічыць, зыходзячы з таго, што сярэдні квіток каштуе 40 еўра. Ужо атрымоўваецца каля 3 мільёнаў еўра ў касу”.

Клуб

Бюджэт на 2012 год

БАТЭ

6,6 млн долараў (5 млн еўра)

Белшына

1,5 млн долараў

Брэст

2,5 млн долараў

Гомель

3 млн долараў

Дынама Мн

4,3 млн долараў

Мінск

1,4 млн долараў

Нафтан

1 млн долараў

Нёман

4 млн долараў

Славія-Мазыр

1 млн долараў

Тарпеда-БелАЗ

2,5 млн долараў

Шахцёр

5,5 млн долараў

Фота: goals.by

Інфармацыя пра бюджэты клубаў: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі