Рэжым прамацвае глебу — ці выпусціць Калеснікаву ў абмен на адмену санкцый

Рэжым паказаў Марыю Калеснікаву і дазволіў ёй сустрэцца з бацькам

Рэжым паказаў Марыю Калеснікаву і дазволіў ёй сустрэцца з бацькам

Нядаўна прапагандыст Юрый Васкрасенскі сказаў адкрыта: калі хочаце, каб выпусцілі Марыю Калеснікаву, хай Еўрасаюз адменіць санкцыі. Рэжым настойліва прытрымліваецца гэтай рыторыкі і схіляе ЕС да гандлю палітвязнямі — у абмен на "плюшкі" і паслабленні для сябе.

Ці выдаюць выказванні Васкрасенскага рэальныя планы рэжыму Лукашэнкі? На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказала Роза Турарбекава, гісторык і палітолаг.

Якраз тое, што Васкрасенскі высоўваецца з такімі прамовамі, сведчыць пра тое, што за кулісамі перамоваў няма. Ідзе не гандаль, ідзе прамацванне глебы.

На погляд эксперткі, рэжым заігрывае з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і схіляе іх да таго, каб яны паўплывалі на скасаванне санкцый.

Яны, вядома, могуць і сказаць, і нават паўплываць, але пытанне — якія менавіта дэмакратычныя сілы. Вось у чым справа. Гаворка ідзе пра тое, каб, напрыклад, у гэтым брала ўдзел Ціханоўская, а не Хоміч [Таццяна Хоміч — сястра Марыі Калеснікавай. — Еўрарадыё]. Вы ж разумееце, палітычны капітал у каго які, — заўважае Турарбекава.

Чаму, у такім выпадку, калі рэжым хоча выклікаць Святлану Ціханоўскую, ён не апелюе да таго, што ёй бліжэй — не кажа аб вызваленні яе мужа, Сяргея Ціханоўскага?

Сама Святлана пра гэта павінна была сказаць. І пра гэта не гаворыцца ў заходніх сродках масавай інфармацыі. Бо тое, што адбылося — маю на ўвазе, паказалі Марыю Калеснікаву жывой, на нагах, усмешлівай — гэта была кампанія, і задавалася пытанне, па-мойму, журналістам ВВС, калі бралі інтэрв'ю ў Лукашэнкі, канкрэтна пра Калеснікаву. Пра Ціханоўскага ніхто не пытаў.

А з нагоды Марыі Калеснікавай кампанія стала разгортвацца, таму што пайшла інфармацыя, што яна вельмі схуднела, яе здароўе моцна пагоршылася і яна знаходзіцца на мяжы.

Калеснікава не як чалавек выкарыстоўваецца тут, а як інфармацыйная нагода пагаварыць пра галоўнае, што іх турбуе, — падсумоўвае Роза Турарбекава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі