Латушка заклікае беларусаў замежжа выкарыстоўваць маскі, акуляры і парыкі

Беларусы ў Варшаве

Беларусы ў Варшаве / wyborcza.pl

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка заклікае беларусаў замежжа выкарыстоўваць падчас святкавання Дня Волі маскі, акуляры і парыкі. "Абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць", — піша палітык.

Як вядома, Следчы камітэт РБ палохае, што распачне крымінальныя справы на тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі ў замежжы. Па папярэдняй акцыі там налічылі ўжо каля 400 "падазраваных". Ім пагражаюць канфіскацыяй маёмасці ў Беларусі.

З гэтай нагоды напярэдадні акцыі да Дня Волі ў Варшаве Латушка звярнуўся не толькі да беларусаў, але і да палякаў: "У гэты важны момант мы звяртаемся да польскага грамадства: падтрымайце беларусаў! Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека — вы жывяце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы... 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.