Адменены купальскі фестываль у Дудутках пад Мінскам

"Свята Сонца" ў Дудутках / dudutki.by
Адменены купальскі фестываль "Свята Сонца" ў Дудутках пад Мінскам. Адмены яго ад уладаў дамагліся прапагандысты, а сярод іх сумнавядомая Вольга Бондарава. Апошняя лічыць, што гэта "неаязычніцкі шабаш са свастыкай і рунамі".
Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення мерапрыемства, якое раней атрымаў Пухавіцкі раённы цэнтр культуры, анулявана.
"Свята Сонца" праводзілася на тэрыторыі музейнага комплексу з 2016 года. Усе фестывальныя блокі (а сярод іх — шоу агню і піратэхнікі, open-air канцэрт) былі аб'яднаны галоўнай агульнай тэмай: святкаваннем Купалля. Сёлета фестываль планаваўся на 21 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.