Навошта Трампу Лукашэнка і ці замаўляў Офіс фільм пра эміграцыю — эфір

Франак Вячорка / Еўрарадыё
Заявы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай пра тое, што кантакты заходніх палітыкаў з Мінскам калі і не ўзгадняюцца з беларускімі дэмсіламі, то як мінімум адбываюцца кансультацыі на тэму перамоваў і адносна сітуацыі ў краіне, шмат каго выклікалі недавер. Найперш у тых, хто выступае за пашырэнне кантактаў з лукашэнкаўскім рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў. У той час як Офіс і Аб’яднаны пераходны кабінет працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску на рэжым. Дый ёсць сумневы, што ў новага прэзідэнта ЗША ёсць хоць нейкая цікавасць да тэмы беларускіх палітвязняў і тым больш беларусіх дэмсіл і іх меркавання наконт перамоў з Лукашэнкам ці ціску на яго…
Ці сапраўды кантакты паміж Мінскам і Вашынгтонам працягваюцца і чаму рэжым перастаў вызваляць палітвязняў? Чым Трампу мог быць цікавы Лукашэнка і навошта яму клапаціцца пра вызваленне палітвязняў? Як змяняецца стаўленне ў Еўропе да прапаноў пачаць размаўляць з Мінскам і хто можа прадстаўляць беларускія інтарэсы падчас перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.