Васкрасенскі назваў 5 памілаваных палітвязняў і цану за вызваленне Калеснікавай

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Прозвішчы яшчэ пяці палітвязняў, якія выйшлі на волю 7 лістапада, назваў у тэлеэфіры дзяржпрапагандыст Юрый Васкрасенскі, заўважыў сайт "Зеркало".

Гэта Аляўціна Гудкова, Андрэй Каралёў, Ілля Талстоў, Сяргей Чыж і Сяргей Ільін. Як паведамлялася раней, агулам у той дзень па памілаванні выйшаў на волю 31 чалавек — дзве жанчыны і 29 мужчын.

Васкрасенскі не выключыў, што да Новага года могуць вызваліць яшчэ адну групу палітвязняў.

А вось за вызваленне Марыі Калеснікавай ён запатрабаваў адмяніць заходнія санкцыі. Так ён пракаментаваў словы яе бацькі пасля сустрэчы, што Марыя думае пра напісанне прашэння аб памілаванні:

"Камісія — не кававы апарат: кінуў манетачку, атрымаў шкляначку. Мы яшчэ падумаем, ці разгледзець гэтае прашэнне і якое вынесці рашэнне. Мне здаецца, у дачыненні да ўсіх падбухторшчыкаў рашэнне будзе негатыўнае. Выключэнне — гэта мэтанакіраванае жаданне Захаду іх выцягнуць. Тады хай адмяняюць усе санкцыі. Тады мы можам крыху саступіць у сваёй прынцыповасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі