За час "памілаванняў" колькасць палітвязняў вырасла — праваабаронцы
Плакат у падтрымку палітвязняў
У Беларусі ад 3 ліпеня адбыліся шэсць хваляў "памілавання" палітзняволеных. Апошняе па часе было абвешчана 20 лістапада. За гэты час па памілаванні было вызвалена 178 палітвязняў.
Як падлічылі праваабаронцы "Вясны", за гэты ж час статус палітвязняў атрымалі 223 чалавекі. Праваабарончая супольнасць прыняла 24 заявы па прызнанні новых палітзняволеных. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага веку і сацыяльнага статусу. Іх аб'ядноўвае толькі тое, што іх вінавацяць па палітычных артыкулах.
Атрымліваецца, што з ліпеня па лістапад новых палітвязняў стала больш, чым тых, каго выпусцілі па "памілаванні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.