Штэфан Фюле: Мы бярэм паўзу па Часовым прамежкавым плане для Беларусі
Важна хутка і прапарцыйна адказаць беларускім уладам, але ў той самы час не ізаляваць грамадзян Беларусі.
Павінны працаваць эфектыўныя каналы падтрымкі недзяржаўных арганізацый, СМІ і выключаных студэнтаў, заявіў еўракамісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі добрасуседства.
На слуханнях па Беларусі, арганізаваных Камісіяй Еўрапарламента па замежных справах, еўракамісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле выклаў погляд Еўракамісіі на сітуацыю.
Штэфан Фюле: «Адносна Часовага прамежкавага плана, падрыхтаваным Еўракамісіяй для Беларусі, мы бярэм паўзу на блізкую будучыню, але не адмаўляючыся ад яго на зусім. Мусяць быць праведзеныя кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю з тым, каб мажліва ўнесці ў яго праўкі. Неабходна, каб грамадзяне Беларусі ведалі поўную карціну прапановаў з боку Еўрасаюза»
Важна хутка і прапарцыйна адказаць беларускім уладам, але ў той самы час не ізаляваць грамадзян Беларус – мусяць працаваць эфектыўныя каналы падтрымкі недзяржаўных арганізацый, СМІ і выключаных студэнтаў, заявіў Штэфан Фюле. Ён не выключыў вяртанне візавых санкцый да Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў на бліжэйшым паседжанні міністраў замежных спраў Еўрасаюза.
Па словах камісара, падзеі 19 снежня і пазней сталі глыбокім шокам. «Цяжка паверыць, што дзясяткам грамадзян, уключна з некаторымі кандыдатамі ў прэзідэнты, абвінавачанні пагражаюць зняволеннем да 15 гадоў», заявіў Штэфан Фюле. Паводле еўракамісара, рэагаваць Еўрасаюзу трэба вельмі хутка. На сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Штэфан Фюле паведаміў, што ЕС чакае неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных і спынення пераследу дэмакратычных сіл, дадаў еўрачыноўнік.