Шведы апублікавалі 1,5-гадзіннае відэа палёту над Беларуссю (відэа)
Шведскае PR-агенцтва Studio Total апублікавала два відэролікі — на 52 і 37 хвілінаў.
Гэтае відэа мусіць пацвердзіць сапраўднасць "мядзведжага дэсанту" ў Беларусь.
На відэароліках відаць, як пілот Томас Мазэці мантуе камеру на лёгкаматорны самалёт, а потым самалёт узлятае. Далей на роліках відаць, як самалёт ляціць над нейкімі тэрыторыямі — верагодна, літоўскімі і беларускімі.
Прыкладна на 21-22 хвіліне другога відэароліка відаць Івянец.
Нагадаем, што афіцыйны МІнск дагэтуль адмаўляе сапраўднасць шведскага палёту. Аднак неафіцыйныя крыніцы паведамляюць, што расследаваннем займаецца адмысловая прэзідэнцкая камісія.