Сіноптыкі: У пятніцу навальніцы і моцны вецер
У пятніцу кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны.
Навальніцы прагназуюцца ў асобных раёнах. Вецер заходні 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў (удзень магчымае ўзмацненне ветра да 18 метраў за секунду).
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — 11-16 цяпла, у дзённыя — 16-22 (на поўдні краіны — да 24 градусаў), інфармуе БЕЛТА.
Дажджлівае надвор'е захаваецца да панядзелка, 23 ліпеня. Ападкі прагназуюцца пераважна на поўначы Беларусі. Ужо з аўторка, як мяркуюць сіноптыкі, ападкаў амаль не будзе, пацяплее да 25-29 градусаў.
Фота — bymedia.net