Скэнлан: Суды за 19 снежня сталі чарговым крокам да самаізаляцыі Беларусі

На яго думку, перадае БелаПАН, гэтыя судовыя працэсы з'яўляюцца палітычнымі і наогул не павінны былі адбывацца. Скэнлан падкрэсліў, што ЗША, ЕС і Расія публічна заклікалі неадкладна вызваліць і зняць абвінавачванні з усіх, каго затрымалі ў сувязі з падзеямі 19 снежня.  

Як лічыць дыпламат, ёсць небяспека таго, што ў будучыні вартыя прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду могуць вырашыць не ўдзельнічаць у выбарах, калі будуць ведаць, што гэта прывядзе іх у турму.


Ён нагадаў, што Беларусь агучыла жаданне стаць часткай Еўропы. Аднак каб гэтага дасягнуць, трэба адпавядаць пэўным нормам і стандартам, у прыватнасці, нормам Савета Еўропы, якія датычаць вяршэнства закону, нагадвае Скэнлан. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі