Слонімскія дэмакраты ўшанавалі памяць загінулых воінаў (фота)

7 траўня ў рамках святкавання чарговай гадавіны перамогі над фашысцкімі захопнікамі, прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі мясцовы краязнаўчы музей, дзе адбылася экскурсія на тэму другой сусветнай вайны.

Пасля гэтага, дэмакратычныя актывісты ушанавалі памяць загінулых воінаў, усклаўшы вянок да абеліска ахвярам фашызму, які знаходзіцца на могілках у мікрараёне “Альберцін” горада Слоніма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі