Спецслужбы перашкодзілі правядзенню Народнага сходу ў сталіцы

Як паведамляе “Радыё Свабода”, на плошчы Бангалор у Мінску было шмат спецназаўцаў. Яе акружылі турнікетамі.

Спецназаўцы спынялі невялікія групы людзей, што ішлі на сход, і заварочвалі іх назад. Тых, хто спрабаваў даць інтэрв'ю, затрымлівалі. У прыватнасці, такім чынам быў затрыманы грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка. На пляцоўку перад уваходам на Бангалор змагло прайсці каля 40 чалавек. Яны разышліся каля 14-ай гадзіны. Каля 16-ай гадзіны ўсіх затрыманых адпусцілі.

Лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч паведаміў, што мерапрыемства прыдзецца перанесці ў іншае месца і на іншы час.

У іншых гарадах краіны Народныя сходы таксама не адбыліся. Мерапрыемства ўдалося правесці толькі ў Баранавічах. Там у ім прыняло ўдзел 27 чалавек.

Фота "Радыё Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі