Спонсар гатовы дапамагчы вярнуць Статут ВКЛ у Беларусь
На збор сродкаў на нацыянальную рэліквію спатрэбілася некалькі дзён.
Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены на 45 тысяч долараў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці закладу. Рэшту сумы трэба будзе пералічыць цягам трох месяцаў.
У выніку, за два дні на рахунак прыйшло каля 1000 долараў. "Але, галоўнае, нам абяцаў дапамагчы спонсар, і як толькі будзе заключаны дагавор з ім, разліковы рахунак будзе закрыты. Сваю дапамогу нам прапаноўваў і Нацбанк, хацеў прыцягнуць некаторыя банкі Беларусі", — цытуе словы дырэктара магілёўскага гістарычнага музея Аляксея Бацюкова "Наша ніва".
Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі няма ніводнага.
***
Пералічыць грошы для набыцця Статута ВКЛ можна на рахунак музея:
УК "Музей гісторыі Магілёва" 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А
рахунак:
УНП 790203960
Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536
р/р 3642014673147
Магілёў, вул. Першамайская, 71
Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ).
Бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.