Старшыня Еўрапарламента заклікае вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня
З такім заклікам да беларускіх уладаў Ежы Бузэк выступіў 4 ліпеня на адкрыцці сесіі Еўрапарламента.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Еўрапарламента. Бузэк адзначыў, што сотні людзей былі затрыманыя. Еўрапейскі парламент выказвае ім сваю падтрымку і заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць іх.
Нагадаем, падчас "маўклівай акцыі" 3 ліпеня, па звестках праваабаронцаў, у краіне было затрымана каля 400 чалавек: не менш за 210 чалавек у Мінску і каля 180 — у рэгіёнах. Афіцыйных звестак пра затрыманне дагэтуль няма.