Сцяжкі з сімволікай БРСМ трапілі ў сметніцы на Кастрычніцкай
Туды іх кідалі ўдзельнікі прымусовага канцэрту 29 чэрвеня, якім улады спрабавалі заглушыць “маўклівую акцыю”.
На фотаздымку, змешчаным на Хартыі-97, бачныя чырвона-зялёныя сцяжкі з надпісам “БРСМ” у сметніцы, разам з пустымі пляшкамі і пакетамі з-пад чыпсаў.
Нагадаем, што 29 чэрвеня ўвечары Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі зладзіў на Кастрычніцкай плошчы канцэрт. Туды па разнарадцы прыходзілі студэнты ВНУ і ПТВ, работнікі прадпрыемстваў.