СТВ гатовае памірыцца з ФК БАТЭ

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, заўзятары мясцовага клуба скандавалі ў адрас суддзі абразлівыя крычалкі ды кінулі ў яго бутэльку. А галоўны трэнер барысаўчан размаўляў з суддзём і журналістам СТВ Паўлам Лесівым “занадта эмацыйна”. Пасля крытычнага сюжэту на СТВ футбольны клуб БАТЭ прынёс арбітру прабачэнні, а тэлеканалу пагражаў забаронай на трансляцыі.
 
Прадстаўнікі СТВ між тым звяртаюць увагу на тое, што тэлеканал падпісаў у ліпені 2010 года дамову з Беларускай федэрацыяй футбола аб падрыхтоўцы трансляцыяў матчаў Вышэйшай лігі Нацыянальнага чэмпіянату. І таму барысаўскі клуб не можа патрабаваць асобнай акрэдытацыі на іх матчы.

Разам з тым, тэлекампанія СТВ гатовая працягваць трансляцыі з Барысава, калі створаць нармальныя ўмовы для працы тэхнічных работнікаў і журналістаў, паведамляе Прессбол.