Суд над затрыманымі ў Оршы апазіцыянерамі перанеслі на чацвер

Сёння Сяргей Атрошчанкаў панёс перадачу сыну, які будзе начаваць у аршанскім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ):

Атрошчанкаў: "Саша і астатнія пакінутыя ў ІЧУ, бо суд перанесены на заўтра... Я зараз перадаю тое, што дазволена ў ІЧУ. Гэта значыць, ніякіх харчоў, толькі туалетныя прылады, ваду, шкарпэткі, мыла, зубную шчотку".

Нагадаем, што Аляксандра Атрошчанкава, Анатоля Лябедзьку і Сяргея Калякіна знялі сёння зранку з цягніка, які ішоў у Маскву. Спярша ў іх шукалі наркотыкі, а потым абвінавацілі ў дробным хуліганстве. затрыманыя палітыкі, унесеныя ў неафіцыйны "спіс невыязных", накіроўваліся праз Маскву ў Брусэль на сустрэчу з еўракамісарам Штэфанам Фюле.

Сёння на працягу дня суд над затрыманымі так і не пачаўся. Сяргей Атрошчанкаў мяркуе, што і заўтра могуць наладзіць падобную цяганіну з судовым працэсам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі