Суд вырашыў канфіскаваць офіс "Вясны"

Як паведамляе Радыё "Свабода" са словаў Наталлі Пінчук, жонкі Бяляцкага, такое рашэнне 4 ліпеня прыняў Партызанскі суд Мінска.

Паплечнік Бяляцкага Валянцін Стэфановіч, аднак, кажа, пакуль што офіс праваабаронцаў працягвае працаваць.

Нагадаем, што Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што атрыманыя ім з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі