Суды над удзельнікамі "маўклівай акцыі" ў Мінску адклалі

Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Наста Лойка, сёння павінны былі адбыцца прынамсі шэсць працэсаў у судзе Ленінскага раёна сталіцы і адзін — Савецкага раёна. Аднак усе суды былі перанесеныя. Затрыманых вызвалілі з-пад варты і заявілі, што працэсы пройдуць пазней.


Дата будучых судоў невядомая. Нікому з выпушчаных позвы не ўручалі. Па словах Лойкі, ім заявілі, што позвы ў суд яны атрымаюць па пошце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі