Сулейман Керымаў усё ж хоча набыць акцыі “Беларуськалія”
Цягам бліжэйшых месяцаў найбуйнейшы акцыянер “Уралкалія” плануе падаць заяўку на набыццё актываў беларускага прадпрыемства.
Пра гэта ў інтэрв’ю газете Daily Mail паведаміў прэзідэнт гэтай расійскай кампаніі Ўладзіслаў Баумгертнер. Ён адзначыў, што гэта “цікавы для набыцця актыў”. Праўда, канкрэтных перамоваў на гэты конт менэджэры “Уралкалія” пакуль не вядуць.