Трох анархістаў адправяць у калонію, двух — на "хімію"
Аліневіч асуджаны на 8 гадоў, Дзядок — 4,5 года, Францкевіч — на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Веткін атрымаў 4 гады хіміі, Сілівончыку — 1,5 года.
Ігар Аліневіч асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі, Мікалай Дзядок — 4,5 года, Аляксандр Францкевіч — на 3 гады. Усе будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Максіму Веткіну прысудзілі 4 гады абмежавання волі ("хімія"), Яўгену Сілівончыку — 1,5 года абмежавання волі. Веткіна вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Нагадаем, што анархістаў абвінавацілі ў несанкцыяванай акцыі каля Генштаба ў 2009 годзе, нападах на аддзяленне Беларусбанка, будынку Федэрацыі прафсаюзаў, казіно "Шангры Ла", расійскую амбасаду і турму на завулку Акрэсціна.