У авіякатастрофе ў Карэліі загінуў беларус

Пра гэта сайту interfax.by паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Па яго словах, авіякампанія "Русэйр" ужо апавясціла сваякоў і забяспечыць іх прыезд у Петразаводск. 


Нагадаем, самалёт Ту-134 разбіўся пры пасадцы ў прыгарадзе Петразаводска. Загінулі 45 з 52 чалавек, якія былі на борце самалёта. Сем чалавек атрымалі цяжкія траўмы і апёкі. Пяцёра з іх былі дастаўленыя ў Маскву на лячэнне, а астатнія знаходзяцца ў рэспубліканскай лякарні Петразаводска.

Фота:fedsibnovosti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі