У БДУ з’явіцца спецыяльнасць “фотажурналістыка”
Набор першых навучальных груп аб'яўлены з 5 снежня.
Як паведаміла PR-менеджэр Мінскага цэнтра фатаграфіі Дар'я Амяльковіч, упершыню ў Беларусі фатаграфія і фотажурналістыка ўвайшлі ў пералік спецыяльнасцяў вышэйшай школы. Навучанне фотажурналістаў будзе праходзіць на факультэце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Інстытута журналістыкі БДУ, паведамляе БелаПАН.