У Беларусі з'явіцца незалежная прэмія для навукоўцаў

Як паведамляе nn.by, гэта будзе штогадовая прэмія за найлепшую навуковую публікацыю пра Беларусь у галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Прэмія будзе ўручацца персанальна, а не групе даследчыкаў.

Па словах аднаго з заснавальнікаў Кангрэсу Андрэя Казакевіча, цяпер навуковыя прэміі Беларусі гэта амаль што цалкам манаполія дзяржавы. Яе даўрэаты вызначаюцца паводле дзяржаўнай іерархіі. Прэмія заснавальнікаў Кангрэсу створыць іншую іерархію, у якую трапяць як незалежныя навукоўцы, так і "дзяржаўныя".

Прэмія мае тры намінацыі:
1) Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.
2) Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства.
3) Гісторыя.

Цырымонія ўручэння адбудзецца падчас Трэцяга Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Ён адбудзецца 11–13 кастрычніка 2013 года ў Коўне.

Тэрмін падачы заяўкі — да 20 лютага 2013. Прапановы можна дасылаць на адрас [email protected].

Фота Андрэя Казакевіча — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі