У беларускі хакей укінуць яшчэ больш грошай
На выканкаме Федэрацыі хакея Яўген Ворсін паставіў “збітыя і вечныя” пытанні: чаму пры ўсім зробленым няма выніку і што рабіць?
Новых канкрэтных адказаў не знайшлі, акрэсліўшы праблемы ў недахопе кваліфікаваных кадраў для дзіцяча-юнацкага хакея.
Сам Ворсін мяркуе, што рэцэпт росквіту ― унутраная дысцыпліна кожнага гульца і адказнасць кожнага.
Іншых грунтоўных прапановаў ад удзельнікаў пасяджэння ў гэты момант не паступіла. Тады кіраўнік федэрацыі паведаміў, што плануецца большае стымуляванне экстралігі і юнацкай лігі.
У сваю чаргу, у каментары Еўрарадыё аўтарытэтны хакейны эксперт Уладзімір Беражкоў выказаў меркаванне, што празмерныя грашовыя ўліванні і нанеслі ўдар па нашым хакеі, што прывяло да стагнацыі.
Фота — bymedia.net