У беларускім спорце плануюць браць да 3000 допінг-пробаў

Спартовыя чыноўнікі падкрэслілі праблему з допінгам. Нагадаем, што апошнім часам беларускія спартоўцы некалькі разоў фігуравалі ў гучных допінг-скандалах. Таму, кажа міністр, узнікла неабходнасць задумацца пра змены ў гэтым кірунку.

"Летась былі прынятыя рашэнні па наданні нашай лабараторыі акрэдытацыі ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі. У наступным годзе плануецца ўзяць каля 3000 допінг-пробаў”, — заявіў Шамко. 

Дарэчы, за апошні год колькасць узятых допінг-пробаў павялічылася удвая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі