У Брэсце 28 красавіка пройдзе канцэрт Лявона Вольскага
Нагадаем, Вольскі ўваходзіць у так званы "чорны спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў".Тым не менш, афішы канцэрту развешаныя па ўсім горадзе.
Канцэрт павінен прайсці ў грамадска-культуровым Цэнтры.
Арганізатары сказалі, што пэўная частка нятанных (30 – 35 тысячаў) квіткоў ужо прададзеная. Зала грамадска-культуровага Цэнтра ўмяшчае каля 600 чалавек.