У Брэсце "маўклівая акцыя" зноў ператварылася ў шэсце

Прыкладна а 19.00 каля 700 чалавек сабраліся ў раёне плошчы, на якой ладзілі канцэрт. “Рэвалюцыянеры” крыху паслухалі выступленне ваеннага аркестра, а потым рушылі ў бок ЦУМа па вуліцы Пушкінскай, збочваючы на вуліцу Савецкую. Да шэсця далучалася ўсё больш мінакоў.

А 19.40 спецназ перакрыў Савецкую ля помніка 1000-годдзя Брэста. Натоўп прымусілі збочыць на Гогаля. Там пачаліся першыя затрыманні. У рацыі міліцыянтаў было чуваць загад “затрымліваць усіх, хто пляскае ў ладкі”.

“Маўклівае шэсце” працягнулася па бульвары Касманаўтаў, але яго таксама перакрылі. Падцягнуліся аўтазакі і міліцэйскія машыны. Людзі пачыналі разыходзіцца, але іх затрымлівалі. Паводле розных звестак, ад 50 да 70 чалавек даставілі ў Ленінскі РАУС для высвятлення асобаў.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, на затрыманых пачалі складаць пратаколы па артыкуле "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі